Нечаканае падарожжа Мядзведзяняці Паддынгтона па Навагрудку
18 красавіка — Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін. Дэвізам Міжнароднага дня помнікаў і гістарычных мясцін (International Day for Monuments and Sites) з’яўляюцца словы: «Захаваем нашу гістарычную радзіму». Гэты дзень, таксама вядомы як Дзень Сусветнай спадчыны, усталяваны ў 1982 годзе Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых месцаў (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА. У гэты дзень праводзяцца розныя канферэнцыі...