Бібліямікс «Сябар твой – бібліятэка»

27 верасня Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрасіла вучняў 7 класа СШ№4 на бібліямікс «Сябар твой – бібліятэка». Праведзеная экскурсія, пазнаёміла са спектрам паслуг, якія прапануе бібліятэка, а таксама з кніжным фондам і перыядычнымі выданнямі што выпісвае бібліятэка.

Хлопчыкі і дзяўчынкі пагулялі ў інтэлектуальную гульню-віктарыну «Святы маёй Радзімы», на якой адказвалі на пытанні, якія тычацца знамянальных дат у гісторыі нашай краіны, а дакладней 75-годдзя вызвалення Беларусі, 75-годдзя Гродзенскай вобласці і 975-годдзя Навагрудка. У канцы сустрэчы вучні арганізавалі бібліятэчны квілт «Прачытай, не пашкадуеш!», падчас якога параілі сваім сябрам цікавыя кнігі і часопісы і напісалі «сардэчныя» пажаданні бібліятэцы і чытачам.

 

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.