Сімвалы Зямлі Беларускай

Беларусь — еўрапейская дзяржава — зялёны лісток на карце: лясы, пералескі, лугі, пушчы, ураджайныя палеткі. Вакол нас — карагод краін: Расія, Украіна, Літва, Польшча. Беларусы здаўна жывуць мудрымі запаветамі прашчураў: «Сонца — на ўсіх адно, Зямля — адна, трымайся сваёй хаты, беражы свой гонар, не бяры чужое!»

Патрыятычны ўрок «Сімвалы Зямлі Беларускай» прайшоў у нашай бібліятэцы 9 верасня.

Хлопчыкі і дзяўчынкі актыўна адказвалі на пытанне, што ў іх паразуменні з’яўляецца сімвалам Беларусі. Для кагосьці гэта бусел, і зямля наша так і завецца — зямлёю пад белымі крыламі. Для іншых — блакітныя палеткі лёну, сінія жылкі рэк і празрыстыя люстэркі азёр, а таму яна — сінявокая. А яшчэ нашы юныя чытачы дазналіся пра асноўныя сімвалы Беларусі — герб, гімн і сцяг. Паслухалі іх гісторыю. Абмеркавалі, што абазначаюць колеры беларускага сцяга.

Дзеткі шмат чаго ўжо ведаюць і, мы ўпэўнены, даведаюцца яшчэ шмат аб чым. Мы пажадалі ім, каб яны любілі сваю Радзіму, ганарыліся сваім родным куточкам зямлі і праслаўлялі яе сваімі поспехамі.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Share

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.