21 лютага — Міжнародны дзень роднай мовы

Паспрабуй сёння сказаць сваім блізкім «Добрай раніцы!», сваім калегам: «Вітаю!», звярнуцца па-беларуску да незнаёмых. Не саромейся недасканалай гаворкі! Пачынаць заўсёды цяжка, але адкладваць няма куды. Таму, менавіта сёння зрабі крок да адраджэння бацькоўскай мовы!

21 лютага мы адзначаем Міжнародны дзень роднай мовы. У нашай краіне дзве дзяржаўныя мовы. Але ў гэты дзень галоўным аб`ектам увагі становіцца мова тытульнай нацыі — беларуская. Эксперты лічаць, што сёння яна праяўляе даволі высокую ступень жыццёвасці, актыўна пранікае ў новыя, сучасныя сферы ўжытку, напрыклад у інтэрнэт-прастору, і гэта сведчыць пра яе рэальную запатрабаванасць, жаданне людзей ёю карыстацца.

У нашай бібліятэцы дзейнічае кніжная выстава, якая складаецца з цікавых твораў беларускіх аўтараў. Прыходзьце да нас усёй сям’ёй, тут для кожнага знойдзецца добрая кніга! А сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, чытачы атрымаюць яшчэ і падарунак — сімвалічную закладку.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Share

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.