Далучыся да роднага слова

Неад’емная частка жыцця чалавека — родная мова. Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.

Сёння  ўвесь дзень ў нашай бібліятэцы гучыць родная — беларуская мова. Нашыя чытачы пазнаёміліся з самымі лепшымі кнігамі на беларускай мове, чыталі вершы і ўрыўкі з празаічных твораў беларускіх аўтараў,  з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсе-перакладзе «Далучыся да роднага слова».

А яшчэ сёння, у Міжнародны дзень роднай мовы, мы далучыліся да Рэспубліканскай дыктоўкі на беларускай мове. Для напісання выбралі апавяданне Якуба Коласа «Прылёт птушак». Аўтар твора выбраны невыпадкова — сёлета мы святкуем 140-гадовы юбілей класіка беларускай літаратуры.

У 2022 годзе, абвешчаным у Беларусі Годам гістарычнай памяці, асаблівае значэнне набываюць каштоўнасці, якія спадарожнічаюць нашаму народу на працягу стагоддзяў. Адной з такіх базавых нацыянальных каштоўнасцяў з’яўляецца беларуская мова. Шануйце і любіце сваю родную мову.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.