Каб памяталі …

Халакост — адна з найвялікшых трагедый у гісторыі чалавецтва. На працягу 12 гадоў нацысты Германіі і іх саюзнікі з розных краін спрабавалі цалкам вынішчыць цэлую нацыю — яўрэяў.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту 27 студзеня адзначаюць у гонар вызвалення ў гэты дзень у 1945 годзе вязняў польскага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым, дзе падчас Другой сусветнай вайны былі знішчаны больш за 1,3 млн чалавек.

 

У сучасным разуменні халакост — гэта наўмыснае і сістэматычнае вынішчэнне ў гады Другой сусветнай вайны нямецкімі нацыстамі і калабарантамі з іншых краін прадстаўнікоў яўрэйскага народа, славян, цыган, людзей з разумовымі і фізічнымі адхіленнямі. З гэтай мэтай у Трэцім Рэйху была распрацавана спецыяльная сістэма, часткай якой сталі створаныя ў Германіі і на акупаваных ёю тэрыторыях лагеры смерці. У іх праводзіліся жорсткія і антыгуманныя медыцынскія эксперыменты, пастаянна ўдасканальвалася тэхналогія знішчэння.

Ахвярамі Халакоста сталі каля 6 млн яўрэяў. Толькі на тэрыторыі Беларусі былі знішчаныя звыш 800 тыс. яўрэяў. У лагерах смерці загінулі мільёны савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян, прадстаўнікоў еўрапейскіх народаў.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакоста закліканы нагадаць аб нязменнай прыхільнасці барацьбе з антысемітызмам, расізмам і іншымі формамі нецярпімасці, якія могуць прывесці да мэтанакіраваных актаў гвалту ў дачыненні да цэлых груп людзей. Генеральны сакратар ААН назваў гэтую дату «важным напамінам аб  ўроках халакосту, якія маюць ўсеагульнае значэнне як беспрэцэдэнтная праява зла, якое нельга проста пакінуць у мінулым і аддаць забыццю».

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.