Квітней пад сінім небам, Беларусь!

3 ліпеня краіна адзначыла Дзень незалежнасці. Наша бібліятэка таксама далучылася да святочных мерапрыемстваў. У гарадскім скверы працавала наша бібліятэчная пляцоўка. Навагрудчане і госці горада змаглі пазнаёміцца з кніжнай выставай, на якой былі прадстаўлены самыя цікавыя і прыгожыя выданні, прысвечаныя гістарычнай памяці, культурнай спадчыне і традыцыям беларускага народа. З кніг можна было даведацца нямала новага і цікавага пра нашу краіну. А сваім маленькім чытачам мы прапанавалі калекцыю пазлаў «Мая Беларусь», пазнавальную віктарыну, гульню «Візітныя карткі Беларусі» і майстар-клас па вырабу віншавальнай паштоўкі.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.