Майстар сатыры — Кандрат Крапіва

5 сакавіка 1896 года нарадзіўся вядомы беларускі сатырык — Кандрат Крапіва. Сёння мы святкуем яго 125-годдзе.

У аўтабіяграфіі  “Ад маленства да сталасці”, Кандрат Крапіва з асаблівым для яго пачуццём гумару адзначыў: “У сям’і майго бацькі, К.М.Атраховіча, гэта была выдатная падзея: нарадзіўся наследнік. Такім чынам, самае важнае для мяне адбылося – я з’явіўся на свет…”

Асаблівае месца ў творчасці К.Крапівы займаюць байкі. Ён падняў творы гэтага жанру на вельмі высокі ўзровень, яны сталі спадарожнікамі і саюзнікамі ўсяго яго творчага жыцця. І хоць многія байкі нам усім  знаёмыя са школьнай праграмы, прыхільнікі творчасці К.Крапівы з вялікім задавальненнем перачытваюць іх зноў і зноў. “Ганарысты Парсюк”, “Дыпламаваны Баран”, «Жаба ў каляіне» і іншыя. Трэба адзначыць, што і ў наш час байкі Крапівы працягваюць заставацца актуальнымі. Таму кожны раз іх чытанне дастаўляе чытачам велізарнае задавальненне.

Кандрат Крапіва пражыў 94 гады. Усю сваю творчасць ён прысвяціў народу. Многія творы Крапівы ўвайшлі ў залаты фонд беларускай літаратуры. 

Запрашаем усіх прыхільнікаў творчасці класіка да нас у бібліятэку!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.