Мая Беларусь

Якуб Колас, «Многа слаўненькіх куточкаў»

Многа слаўненькіх куточкаў
Ёсць у нашым краі,
Дзе пад гоман ручаёчкаў,
Пад шум дрэў у гаі

Рой журботных дум пакінеш;
Дзе няма трывогі,
Дзе душою адпачынеш,
Змучаны з дарогі;

Дзе прыемны ветрык млее,
Збажыну калыша,
Дзе пакоем-згодай вее,
Дзе ўсё шчасцем дыша.

7 мая, на працягу ўсяго дня, бібліятэка запрашае дзяцей і дарослых прыняць удзел у арт-вернісажы “Мая Беларусь”. Ва ўсіх, хто наведае бібліятэку ў гэты дзень будзе выдатная магчымасць пазнаёміцца з малюнакамі нашых чытачоў, якія створаны, як аўтарскія ілюстрацыі да літаратурных твораў пра нашу прыгожую Радзіму – Беларусь. Акрамя таго, напярэдадні свята Вялікай Перамогі, усе жадаючыя змогуць намаляваць свой малюнак, прысвечаны гэтай знамянальнай падзеі ў гісторыі нашай Радзімы.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Share

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.