«Мелодыю мовы я чую…»

Сёння мы святкуем 130-годдзе з дня нараджэння  беларускага паэта М. Багдановіча.


Максім Багдановіч — класік беларускай літаратуры. Ён пражыў нядоўгае (усяго 26 гадоў) жыццё, але за гэты час паспеў зрабіць для беларускай літаратуры так шмат, як ніхто іншы. Яго ўклад у жанравую і структурную разнастайнасць у беларускую літаратуру абгрунтавана параўноўваюць з укладам А. С. Пушкіна ў літаратуру расійскую.

Менавіта М. Багдановіч упершыню ў беларускай літаратуры паспрабаваў розныя формы вершаў, у тым ліку санеты, рандэлі і інш. Ён пакінуў пасля сябе багатую творчую спадчыну.

Максім Багдановіч быў сучаснікам і сябрам Янкі Купалы і Якуба Коласа. Яго паэзія, праўдзівая і гуманная, тоіць у сабе велізарнае багацце думак і перажыванняў, распавядае аб нашай краіне і яе людзях у перадрэвалюцыйны час.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.