Парады Айбаліта

21 студзеня  Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрасіла сваіх чытачоў на ўрок здароўя “Парады Айбаліта”.  Спачатку бібліятэкар расказала дзецям аб карысных і шкодных звычках, аб важнасці захавання рэжыму дня, пазнаёміла з вітамінамі,  як яны ўплываюць на арганізм чалавека і чаму вельмі важна рабіць зарадку, правільна харчавацца, гуляць на свежым паветры і займацца спортам! Затым рабяты прынялі ўдзел у цікавых гульнях, конкурсах, адгадвалі загадкі пра здаровы лад жыцця.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.