Родная мова — крыніца натхнення

21 лютага – Дзень роднай мовы.
Сёння мы прапанавалі нашым чытачам даведацца, наколькі добра яны валодаюць беларускай мовай.
На працягу дня бібліятэка запрасіла  ўсіх жадаючых паўдзельнічаць у конкурсе-перакладзе “Па-беларуску? Калі ласка!”. Наведвальнікі паспрабавалі свае веды ў перакладзе слоў з рускай на беларускую мову і наадварот. Амаль усе справіліся з заданнем без памылак.

 

Таксама да Міжнароднага дня роднай мовы  прайшоў  адкрыты кнігапрагляд мастацкай літаратуры. Прыгажосць беларускага слова вельмі яскрава падмечана ў творах беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Колькі ў іх мове глыбокай мудрасці і высокай паэзіі, колькі  жыццёвай сілы і хараства.

Размаўляйце па-беларуску, размаўляйце з прыветнай усмешкай,  з пяшчотай на вуснах.

Адзiн дзень — гэта, канешне, мала, але ж трэба з нечага пачынаць! Давайце пачнём сёння!

Усё залежыць  ад жадання кожнага з нас!

                           Родная мова, цудоўная мова!

                           Ты нашых думак уток і аснова!

                           Матчын дарунак ад самай калыскі,

                           Ты самацветаў яскравая нізка…

                                                               У.Дубоўка

Поделиться ссылкой:

Администратор

Share

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.