Увага! Новая кніга Мікалая Гайбы ў нашай бібліятэцы!

Зусім нядаўна сябар нашай бібліятэкі — Мікалай Паўлавіч Гайба — дырэктар Дома-музея Адама Міцкевіча прэзентаваў сваю новую кнігу  «Сем вежаў Навагрудка». І вось новае выданне ў нашай бібліятэцы!

 Гэта пятае паўнавартаснае выданне навагрудскага гісторыка, краязнаўцы і музеязнаўцы, якое ўключае 30 гістарычна-краязнаўчых нарысаў пра Навагрудчыну.

Цвёрдая вокладка, дызайн з нацыянальным каларытам і 127 старонак цікавых звестак пра Навагрудчыну.

Запрашаем да чытання!

 

Кніга «Сем вежаў Навагрудка» – частка серыі «Падарожжа па родным краі», заснаванай у 2019 годзе выдавецтвам «Беларусь». Кніга выпушчана па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Share

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.