Весялімся з «Вясёлкай»

Дзяцінства — цудоўны перыяд у жыцці чалавека. Зрабіць гэты час яшчэ больш яркім, маляўнічым, запамінальным дапамагаюць цікавыя кнігі  і займальныя часопісы. Нашы маленькія сябры — выхаванцы дзіцячых садкоў вельмі любяць, калі мы прыходзім да іх з цікавай дзіцячай літаратурай. Дзеткі заўсёды ўважліва слухаюць, калі бібліятэкар чытае ім казкі, расказвае цікавыя гісторыі. А яшчэ вельмі любяць адгадваць загадкі і гуляць у розныя гульні.

Сённяшняя сустрэча была прысвечана знаёмству з часопісамі, якія кожны маленькі чытач можа ўзяць у нашай бібліятэцы. Дзіцячы часопіс з’яўляецца правадніком дзіцяці ў свет чытання, дае магчымасць праявіць сябе, адчуць сябе дарослым, знайсці сяброў і аднадумцаў. Гэта выдатная крыніца творчых ідэй і натхнення. Засталося толькі знайсці годнае выданне, якое будзе цікава менавіта вам!

Паважаныя таты и мамы, бабулі і дзядулі! Шчыра запрашаем Вас, Вашых дзетак і ўнукаў да нас у бібліятэку! Мы заўсёды Вам рады!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.