Квітней, Беларусь наша родная!

Гэты дзень — сімвал незалежнасцi i свабоды нашай краiны, гераічнага мiнулага i шчаслiвай будучынi беларускага народа. Сёння гэта свята аб’ядноўвае ўсіх, хто сваёй працай умацоўвае сувернітэт краіны і садзейнічае росквіту нашай Радзімы. Мы ганарымся нашай гісторыяй і суайчыннікамі, традыцыямі і сучаснымі дасягненнямі, прыродным багаццем нашай Радзімы!

Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання вітала сваіх гасцей на пляцоўцы ў скверы А.Міцкевіча. Увазе дарослых і дзяцей былі прадстаўлены самыя лепшыя кнігі пра нашу Радзіму. Акрамя таго, усе жадаючыя, маглі паспрабаваць свае веды і адказаць на пытанні віктарыны «Мая Радзіма — Беларусь!». 

Прыхільнікам беларускай аутэнтычнасці спадабалася выстава самаробных беларускіх лялек.

Бібліятэкары шчыра віншавалі ўсіх са Святам, а сваім юным чытачам жадалі, каб яны добра вучыліся, старанна працавалі, каб у будучыні абавязкова праславілі нашу Навагрудчыну і Беларусь, ну і, вядома, трапілі на старонкі кніг 🙂


 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Share

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.