З пяшчотаю, любоўю, цеплынёю…

30 студзеня споўнілася 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна!

Іван Пятровіч Шамякін — яркі прыклад пісьменніка-грамадзяніна, які прысвяціў свой велізарны талент служэнню Айчыне i беларускай літаратуры. Ён-Герой Сацыялістычнай Працы, народны пісьменнік Беларусі, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, лаўрэат Дзяржаўных прэмій Беларусі і СССР, прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва, адзін з нямногіх беларускіх літаратараў, якога паважліва называлі «жывым класікам».

 

Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна добра ведаюць і любяць чытачы. Яго кнігі «Крыніцы», «Трывожнае шчасце», «Сэрца на далоні», «Снежныя зімы», «Атланты і карыятыды», «Петраград — Брэст» і многія іншыя складаюць шматтомную летапіс мінулай эпохі, яскрава i ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі.

Творчасць Івана Шамякіна атрымала ўсенароднае прызнанне і любоў як у Беларусі, так і за яе межамі. Яго раманы, аповесці і апавяданні перакладзены на многія мовы свету. Па творах пісьменніка створаны кінафільмы i тэатральныя пастаноўкі. Экранізаваныя аповесці «Шлюбная ноч», «Гандлярка і паэт», раман «Атланты і карыятыды», «Вазьму тваю боль». Па киноповести «Эшалон у Германію» зняты фільм «Хлеб пахне порахам».

На працягу дня бібліятэкары запрашалі чытачоў пазнаёміцца з літаратурным партрэтам класіка беларускай літаратуры “З пяшчотаю, любоўю, цеплынёю”, а таксама прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем разам творы Івана Шамякіна”.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Share

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.