Жывуць традыцыі — квітнее зямля

Жыццё імкліва ляціць наперад. І, здабываючы кожны дзень нешта новае для сябе, мы непрыкметна губляем тое святое, спрадвечнае, што нашы продкі называлі непарыўнай повяззю часоў, — нашу спадчыну. А яна выяўляецца як у людзях, так і ў прадметах штодзённага побыту мінулых стагоддзяў.

На працягу ўсяго 2021 года ў краіне праходзяць мерапрыемствы, прымеркаваныя да Года народнага адзінства. З мэтай вывучэння гісторыі, культуры свайго краю, выхавання павагі і любові да бацькоўскай зямлі, яе вытокаў і традыцый нашых продкаў 17 лістапада ў чытальнай зале навагрудскай бібліятэкі  сямейнага чытання працаваў куток народных традыцый «Жывуць традыцыі — квітнее зямля».

У гэты дзень для ўсіх жадаючых было праведзена этна-падарожжа і кніжны агляд каля кніжна-ілюстратыўнай экспазіцыі. На ёй прадстаўлены кнігі і рэчы хатняга побыту, з дапамогай якіх можна бліжэй пазнаёміцца з традыцыямі беларускага народа.

Менавіта на самой выставе прадстаўлена літаратура па народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці (выцінанкі, слуцкія паясы, ручнікі, разьба па дрэву, саломапляценне); кнігі аб гісторыі стварэння беларускага народнага касцюма; літаратура пра беларускі фальклор: песні, легенды, паданні, казкі і інш. На інсталяцыі прадстаўлены рэчы, якімі карысталіся нашы продкі: посуд, прылады працы, ручнікі.

Гісторыя беларускага народа і яго побыт цесна пераплятаюцца з традыцыямі, якія перадаюцца з пакалення ў пакаленне. Беражліва захоўваючы спадчыну мінуўшчыны, суверэнная Беларусь закладае новыя традыцыі. У іх нашы дасягненні і лепшыя якасці: міласэрнасць і дружалюбнасць, сардэчная шчодрасць і гатоўнасць падзяліцца ўсім, што маем.

Захаванне народных традыцый набывае асабліва важнае значэнне ў Год народнага адзінства.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.