Бібліятэчная завалінка
Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрасіла сваіх чытачоў на бібліятэчную завалінку “Чытаем разам з сябрамі”. Да сустрэчы была падрыхтавана кніжная выстава, якая складалася з кніг сучасных аўтараў, якія падабаюцца юным чытачам, а таксама з любімых дзіцячых кніг прадстаўнікоў старэйшага пакалення.