Правила пользования библиотекой

ПРАВІЛЫ КАРЫСТАННЯ

 ДЗЯРЖАЎНАЙ УСТАНОВЫ КУЛЬТУРЫ

“НАВАГРУДСКАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА”

 

  1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ

1.1.   Правілы карыстання (далей – Правілы) Дзяржаўнай установай культуры “Навагрудская раённая бібліятэка”, распрацаваныя ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб культуры, Статутам Дзяржаўнай установай культуры “Навагрудская раённая бібліятэка” (далей – Бібліятэка), Тыпавымі правіламі карыстання бібліятэкамі ў Рэспубліцы Беларусь і іншымі заканадаўчымі дакументамі ў галіне бібліятэчнай справы, выкарыстоўваюцца ўсімі структурнымі падраздзяленнямі ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”.

1.2. Парадак карыстання Бібліятэкай, пералік асноўных паслуг і умоў іх прадастаўлення вызначаюцца ў адпаведнасці  з Заканадаўствам Рэспублікі Беларусь, Статутам бібліятэкі, парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў Дзяржаўнай установы культуры “Навагрудская раённая бібліятэка”.

1.3. Правілы рэгламентуюць узаемаадносіны карыстальніка і Бібліятэкі ў працэсе бібліятэчнага, інфармацыйнага, даведачна-бібліяграфічнага і сацыякультурнага абслугоўвання праз абанементы, чытальныя залы, бібліобус, бібліятэчны пункт, міжбібліятэчны і ўнутрысістэмны кнігаабмен, філіялы, сельскія бібліятэкі, сельскія бібліятэкі-клубы.

1.3.1. Бібліятэка забяспечвае сацыякультурнае абслугоўванне карыстальнікаў праз разнастайныя формы работы галерэйна-выставачнага, экскурсійнага абслугоўвання, арганізацыі вольнага часу.

1.4. Фонды Бібліятэкі з’яўляюцца агульнанацыянальным здабыткам, карыстацца імі могуць усе грамадзяне Рэспублікі Беларусь і асобы без грамадзянства. Інфармацыйныя рэсурсы Бібліятэкі з’яўляюцца агульнадаступнымі.

1.5. Усе грамадзяне ў адпаведнасці з асабістымі патрэбамі і інтарэсамі маюць права на свабодны і бясплатны доступ да асноўных інфармацыйных матэрыялаў і паслуг. Доступ да інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі можа быць абмежаваны на аснове заканадаўства Рэспублікі Беларусь і ў адпаведнасці з дакументамі, якія рэгламентуюць дзейнасць Бібліятэк.

  1. 2. Правы карыстальнікаў бібліятэкІ

2.1. Карыстальнікі Бібліятэкі маюць права наведваць яе ў адпаведнасці з графікам работы:

Навагрудская раённая бібліятэка, вул. 1 Мая, д.1

адміністрацыя, аддзел камплектавання, аддзел МТЗ, аддзел бібліятэчнага маркетынгу

панядзелак — пятніца

з 9.00 да 18.00

выхадны: субота — нядзеля

аддзелы абслугоўвання

панядзелак — пятніца

з 9.00 да 19.00

субота  — нядзеля

з 9.00 да 18.00

абед  з 14.00 да 15.00

апошні дзень месяца – санітарны

бібліятэчны пункт, Фізкультурна-аздараўленчы комплекс “Лідар”, вул. Драздовіча, д.9а

серада — нядзеля

з 11.00 да 20.00

абед  з 15.00 да 16.00

выхадныя: панядзелак, аўторак

апошні дзень месяца — санітарны

Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання,

вул. Чырвонаармейская, д.1

панядзелак — пятница

з 9.00 да 18.00 (без абеда)

субота — нядзеля

з 9.00 да 18.00 (абед  з 14.00 да 15.00)

апошні дзень месяца – санітарны

Любчанская інтэграваная гарпасялковая бібліятэка,

г.п. Любча, вул. 1 Мая, д.29

панядзелак — пятніца

з 9.00 да 19.00

субота — нядзеля

з 9.00 да 18.00, абед  з 14.00 да 15.00

апошні дзень месяца – санітарны

сельскія бібліятэкі, бібліятэка-клуб, гарадская спецыяльная бібліятэка для інвалідаў па зроку

серада — нядзеля

з 9.00 да 18.00

абед  з 14.00 да 15.00

выхадныя: панядзелак, аўторак

апошняя серада месяца – падворныя абходы

апошні дзень месяца – санітарны

 

2.2. Правы на карыстанне Бібліятэкай мае кожная фізічная асоба незалежна ад полу, узросту, нацыянальнасці, адукацыі, сацыяльнага становішча, палітычных і рэлігійных перакананняў і прафесійнай прыналежнасці, а таксама кожная юрыдычная асоба і індывідуальныя прадпрымальнікі незалежна ад формы і ведамаснай падпарадкаванасці.

2.3. Карыстальнікі Бібліятэк ў адпаведнасці з індывідуальнымі запытамі маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне па месцы жыхарства (знаходжання) працы (службы), вучобы, адпачынку і на свабоднае і бясплатнае атрыманне паслуг бібліятэкі, акрамя платных (дадатковых) паслуг.

2.4. Непаўналетнія асобы, не залежачы ад узросту, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне ў структурных падраздзяленнях ДУК «Навагрудская раённая бібліятэка».

2.5. Асобы з аслабленым зрокам і асобы, якія страцілі зрок, маюць права на бібліятэчнае, інфармацыйнае і даведачна-бібліяграфічнае абслугоўванне і атрыманне дакументаў на спецыяльных носьбітах інфармацыі.

2.6. Асобы, якія не могуць наведаць бібліятэку па месцы жыхарства з прычыны ўзросту, абмежаваных фізічных магчымасцей, маюць права на абслугоўванне іх на даму.

2.7. Наведваць бібліятэку ў адпаведнасці з рэжымам яе працы, улічваючы што напярэдадні дзяржаўных святаў Бібліятэка працуе па скарочаным графіку  і не працуе ў дні дзяржаўных святаў.

2.8. Бясплатна атрымоўваць поўную інфармацыю аб складзе фондаў і інфармацыйных рэсурсаў Бібліятэкі, аб сістэме каталогаў, картатэк, баз дадзеных і іншых форм бібліятэчнага інфармавання.

2.9. Бясплатна атрымоўваць кансультацыйную дапамогу ў пошуку крыніц інфармацыі.

2.10. Атрымоўваць у часовае карыстанне дакументы з фонду Бібліятэкі. Дарослыя чытачы і вучні з 4-га класа ставяць подпіс ў чытацкім фармуляры за кожны асобнік дакумента, атрыманы ў Бібліятэцы. Працягваць тэрмін карыстання дакументам пры ўмове яго прад’яўлення і адсутнасці запытаў з боку іншых карыстальнікаў на дадзены дакумент.

2.11. Атрымоўваць дакументы або іх копіі па міжбібліятэчнаму абанементу, у тым ліку з выкарыстаннем электроннай сістэмы дастаўкі дакументаў, на ўмовах бібліятэк-фондатрымальнікаў. Карыстацца паслугамі міжбібліятэчнага абанемента: бясплатна ў чытальнай зале, калі выдаюцца на дом за плату.

2.12. Удзельнічаць у сацыякультурных мерапрыемствах, якія праводзяцца Бібліятэкай для карыстальнікаў.

2.13. Карыстацца іншымі відамі паслуг, у тым ліку платных, пералік якіх вызначаны Бібліятэкай і зацверджаны ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь.

2.14. Звяртацца да прадстаўнікоў адміністрацыі Бібліятэкі з прапановамі, заўвагамі, скаргамі па ўсіх пытаннях, якія тычацца абслугоўвання, набыцця і арганізацыі інфармацыйных рэсурсаў і паслуг, незаконных дзеянняў службовых асоб Бібліятэкі. Звяртацца  з заўвагамі і скаргамі ў вышэйстаячую ўстанову па профілю дзейнасці.

 

  1. АБАВЯЗКІ карыстальнікаў бібліятэкі

3.1.   Карыстальнікі Бібліятэкі абавязаны выконваць правілы карыстання бібліятэкамі.

3.2.   Пры запісе ў Бібліятэку грамадзянін павінен: прад’явіць пашпарт, паведаміць неабходныя для афармлення звесткі і пацвердзіць згоду на выкананне правілаў карыстання Бібліятэкай сваім подпісам, а інваліды па зроку асабістай пячаткай.

Дзеці і падлеткі да 15 гадоў запісваюцца ў Бібліятэку па прад’яўленню пасведчання аб нараджэнні і пашпарта бацькоў або дакумента апекуноў, работнікаў дзіцячых устаноў.

3.3.   Карыстальнік стацыянарнай бібліятэкі можа атрымаць на дом, як правіла не болей пяці кніг і іншых матэрыялаў на тэрмін да 30 дзён; карыстальнікі бібліобуса могуць атрымаць на дом не болей 10 кніг і іншых матэрыялаў.

Тэрмін карыстання новымі паступленнямі літаратуры павышанага попыту можа быць скарочаны бібліятэкай, а на выданні, на якія няма попыту з боку іншых карыстальнікаў, падоўжаны па яго просьбе.

3.4.   Колькасць твораў друку і іншых матэрыялаў, якія выдаюцца ў чытальных залах, не абмяжоўваецца. Перыёдыка выдаецца на дом на тэрмін не больш аднаго тыдня.

3.5.   Карыстальнікі абавязаны беражліва адносіцца да бібліятэчных фондаў і своечасова вяртаць дакументы ў адзначаны тэрмін. Не выносіць іх з памяшкання Бібліятэкі без запісу ў прынятых Бібліятэкай формах уліку.

Пры атрыманні бібліятэчных дакументаў з якімі-небудзь дэфектамі карыстальнікі паведамляюць аб гэтым бібліятэкару, які абавязаны рабіць на такіх дакументах адпаведныя паметкі. У адваротным выпадку карыстальнікі нясуць адказнасць за дэфектнасць.

Рэдкія і каштоўныя кнігі, альбомы, атласы, адзіныя экзэмпляры даведачных выданняў (энцыклапедыі, слоўнікі, даведнікі) выдаюцца для карыстання толькі ў чытальных залах.

3.6.   Карыстальнікі, якія страцілі дакументы з фондаў бібліятэк або нанеслі ім шкоду, павінны замяніць іх адпаведна такімі ж ці прызнанымі бібліятэкай раўнацэннымі згодна кошту дакументаў на момант замены, а пры немагчымасці замены бібліятэка мае права спагнаць кошт пашкоджаных кніг па цэнах на момант замены, згодна рашэння фондавай камісіі  прадставіць матэрыялы для разгляду ў суд.

3.7.1. За страту дакументаў з фондаў Бібліятэкі, або нанясенні ім незаменнай шкоды непаўналетнімі чытачамі, адказнасць нясуць іх бацькі або апекуны.

Непаўналетнія чытачы нясуць матэрыяльную адказнасць за шкоду, якую нанеслі фонду Бібліятэкі, у тым выпадку, калі яны маюць дастатковыя для пакрыцця шкоды заробкі або стыпендыі.

3.8.   Карыстальнікі могуць быць пазбаўлены права карыстання літаратурай з фонду бібліятэкі тэрмінам на 1 год за:

—   затрымку выданняў звыш тэрміну і адмову кампенсаваць страту літаратуры

—   вынас літаратуры без дазволу

—   нанясенне шкоды дакументам з фонду Бібліятэкі

—   абразлівыя адносіны да бібліятэкара

—   адмову аплаты дадатковай паслугі

3.9. Карыстальнікам забараняецца:

  • наведваць Бібліятэку ў стане алкагольнага ап’янення, альбо ў стане, выкліканым ужывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных і  іншых падобных рэчываў;
  • выносіць дакументы за межы Бібліятэкі без запісу ў фармуляры;
  • самавольна развешваць аб’явы, плакаты, афішы, іншыя матэрыялы рэкламна-камерцыйнага характара

 

  1. Рэгістрацыя карыстальнікаў бібліятэкі

4.1. Для рэгістрацыі ў якасці карыстальніка і карыстальніка пазастацыянарных формаў абслугоўвання Бібліятэкі грамадзянін абавязаны:

  • прад’явіць пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу, паведаміць неабходныя персанальныя дадзеныя для афармлення рэгістрацыйных формаў (прозвішча, імя, імя па бацьку; серыя і нумар дакумента, які сведчыць асобу; пол; год нараджэння; дадзеныя аб рэгістрацыі па месцы жыхарства і (або) месцы знаходжання; звесткі аб адукацыі; месцы працы (пасаду), вучобы (катэгорыя); хатні і/ці мабільны нумар тэлефона.
  • азнаёміцца з парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў Бібліятэкі і пацвердзіць згоду на іх апрацоўку асабістым подпісам на заяве па ўстаноўленай форме.
  • азнаёміцца з Правіламі карыстання Бібліятэкай і пацвердзіць згоду на іх выкананне асабістым подпісам на фармуляры.

4.2. Рэгістрацыйныя формы (электронны фармуляр чытача, папяровы фармуляр чытача) афармляюцца ў аўтаматызаваным альбо ў ручным рэжыме супрацоўнікам Бібліятэкі ў прысутнасці карыстальніка.

4.3. Рэгістрацыя непаўналетніх ва ўзросце да пятнаццаці гадоў у якасці карыстальніка Бібліятэкі ажыццяўляецца ў прысутнасці бацькоў або законных прадстаўнікоў па прадастаўленні пашпарта або іншага дакумента, якія пацвярджае іх асобу.

Згоду на апрацоўку персанальных дадзеных непаўналетняга карыстальніка ва ўзросце да 15 гадоў дае яго законны прадстаўнік шляхам запаўнення заявы па ўстаноўленнай форме.

 

 

 

  1. АРГАНІЗАЦЫЯ АБСЛУГОЎВАННЯ КАРЫСТАЛЬНІКАЎ

5.1. Абслугоўванне карыстальнікаў у кожным структурным падраздзяленні ажыццяўляецца згодна з Правіламі карыстання Бібліятэкай і Палажэннем аб аддзеле, філіяле, бібліятэчным пункце, сельскай бібліятэцы, сельскай бібліятэцы-клубе.

  1. ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ БІБЛІЯТЭКІ

 

6.1. Бібліятэка  мае права:

  • уносіць змяненні і дапаўненні ў Правіла карыстання;
  • вызначаць умовы карыстання бібліятэчным фондам і іншымі рэсурсамі а таксама рэжым доступу да іх;
  • вызначаць у адпаведнасці з заканадаўства Рэспублікі Беларусь віды і памеры за шкоду, нанесеную карыстальнікам.
  • ажыццяўляць апрацоўку персанальных дадзеных карыстальнікаў у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам і парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў Бібліятэкі.

6.2. Бібліятэка  абавязана:

  • садзейнічаць рэалізацыі неад’емнага права грамадзяніна на далучэнне да каштоўнасцей культуры і навукі, на свабодны пошук і атрыманне інфармацыі
  • абслугоўваць карыстальнікаў у адпаведнасці са сваім статутам і правіламі карыстання бібліятэкай
  • знаёміць карыстальнікаў з Правіламі карыстання бібліятэкай і Парадкам апрацоўкі персанальных дадзеных карыстальнікаў ДУК “Навагрудская раённая бібліятэка”
  • не распаўсюджваць персанальныя дадзеныя карыстальнікаў трэцім асобам, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
  • даваць поўную інфармацыю карыстальнікам аб наяўнасці дакументаў у бібліятэцы, забяспечваць ім магчымасць карыстання каталогамі, картатэкамі, бібліяграфічнымі дакументамі, аказваць дапамогу ў падборы неабходных дакументаў
  • забяспечваць высокую культуру абслугоўвання, ствараць спрыяльныя ўмовы для работы ў бібліятэцы, задавальняць патрэбы карыстальнікаў у стварэнні пры бібліятэках аматарскіх аб’яднанняў, клубаў па інтарэсах і г.д.
  • сачыць за своечасовым зваротам у бібліятэку, выдадзеных карыстальнікам твораў і іншых матэрыялаў
  • ажыццяўляць чарговую выдачу матэрыялаў праз абанемент, толькі пасля атрымання ад чытача раней выдадзеных яму дакументаў, тэрмін карыстання якімі скончыўся