Сёння Міжнародны дзень роднай мовы мы адзначылі разам з нашымі маленькімі сябрамі — выхаванцамі старэйшай беларускамоўнай групы дзіцячага садка №6.
Дзеці вельмі абрадаваліся цікавым кніжкам, вясёлым і пазнавальным часопісам на беларускай мове.
Яны з задавальненнем адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў гульнях: «Жывы ці не жывы «, «Можна есці ці не», «Скажы наадварот» і інш. Вядома, усе заданні дзеці выконвалі на беларускай мове. І, трэба адзначыць, амаль не памыляліся 🙂
А за свае старанні атрымалі ў падарунак кніжныя закладкі, падрыхтаваныя бібліятэкарамі.
Поделиться ссылкой: