З Днём работнікаў культуры!
12 кастрычніка 2025 года мы адзначаем Дзень работнікаў культуры Беларусі, які штогод адзначаецца ў нашай краіне ў другую нядзелю кастрычніка. Гэты дзень прысвечаны людзям, чые прафесіі звязаны з мастацтвам, творчасцю і культурай, чыё прызванне – дарыць радасць і натхненне навакольным.
Дарагія сябры і калегі, паважаныя работнікі культуры!
Прыміце самыя цёплыя віншаванні з прафесійным святам – Днём работнікаў культуры!
Гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто працуе ў гэтай стваральнай сферы, аддаючы сябе высакароднай справе захавання і развіцця найбагацейшай спадчыны нашай зямлі. Супрацоўнікі бібліятэк, школ мастацтваў, музеяў, спецыялістаў дамоў культуры, калектывы мастацкай самадзейнасці – вы дапамагаеце зберагчы духоўныя каштоўнасці, створаныя чалавецтвам на працягу ўсёй гісторыі.
Жадаем вам моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і невычэрпнай творчай энергіі. Няхай вашы ідэі ўвасабляюцца ў яскравых праектах, а праца заўсёды выклікае шчыры водгук і прызнанне.
Зычым бясконцай любові да таго, што вы робіце, удзячных чытачоў, прыхільнікаў і гледачоў, якія цэняць і шануюць вашы здабыткі.
Вялікі дзякуй за цярпенне, стараннасць і запал!
Няхай праца будзе ў радасць, а ў штодзённасці заўжды знаходзіцца месца для гармоніі і радасці!

