У гэтай даце — боль і смутак нашы 🕯
22 чэрвеня 1941 года, 85 гадоў таму, пачалася Вялікая Айчынная вайна.

Яна стала найвялікшай трагедыяй і найвялікшым подзвігам нашага народа. З першых дзён вайны фашысцкія акупанты бязлітасна праводзілі ў Беларусі палітыку генацыду і выпаленай зямлі: палілі вёскі і гарады, праводзілі незлічоныя карныя аперацыі, будавалі лагеры смерці, турмы і гета, праводзілі публічныя пакаранні смерцю і масавыя расстрэлы.
Аднак беларусы аказалі ворагу нябачаны па маштабе і ўпартасці супраціў, праявілі бяспрыкладную стойкасць, гераізм і мужнасць. Наш народ адмовіўся схіліць галаву перад захопнікамі.
22 чэрвеня ў Беларусі адзначаюць Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У гэты дзень мы ўспамінаем тых, хто цаной свайго жыцця выканаў абавязак па абароне Радзімы, усіх загінуўшых ад рук фашыстаў і памерлых у тыле ад голаду і пазбаўленняў.
Беларусь 22 чэрвеня ў 12.00 ушануе памяць загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне агульнанацыянальнай хвілінай маўчання.


