Славутыя постаці кніжнай гісторыі

У першую нядзелю верасня адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. Сёлета ХХХІІІ Дзень беларускага пісьменства прымае горад Касцюковічы Магілёўскай вобласці.

А чытачоў Навагрудскай бібліятэкі сямейнага чытання чакае выстава-біяграфія “Славутыя постаці кніжнай гісторыі”, якую мы падрыхтавалі да свята. Запрашаем ўсіх неабыякавых да беларускага друкаванага слова, гісторыі і культуры, здзейсніць гістарычнае падарожжа па кніжных выданнях і пазнаёміцца са славутымі асветнікамі зямлі беларускай. Тут можна даведацца шмат цікавага пра гісторыю станаўлення і развіцця пісьменства і кнігадрукавання на Беларусі, пра традыцыі святкавання Дня беларускага пісьменства, жыццёвы шлях беларускіх асветнікаў Ф. Скарыны, Я. Полацкай, С. Буднага, К. Тураўскага і іншых.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.