Шкодным звычкам скажам: «Не!!!»
Сённяшняя наша сустрэча з юнымі чытачамі была прысвечана звычкам. Дзеці даведаліся, што такое звычкі, што яны бываюць добрыя і шкодныя.
Хлопчыкі і дзяўчынкі расказалі і пра свае звычкі, якія яны лічаць добрымі (чысціць зубы😁, мыць рукі, быць ветлівым, акуратным…) і ад якіх хацелі б пазбавіцца (грызці ручку, перабіваць дарослых…). Даведаліся, што ёсць звычкі нашмат горшыя і больш небяспечныя, чым грызці аловак ці забыцца пачысціць зубы — гэта🚭 курэнне, алкагалізм і ўжыванне наркотыкаў. ☠А таксама дазналіся пра ўздзеянне на арганізм шкодных рэчываў. Дзеці паабяцалі, што ў іх ніколі не будзе такіх шкодных звычак. А бібліятэкары пажадалі хлопчыкам і дзяўчынкам, каб да ўсіх добрых звычак, якія ў іх ужо ёсць, дабавілася і такая ДОБРАЯ ЗВЫЧКА — ЧЫТАЦЬ ДОБРЫЯ КНІГІ!📚📚📚
А яшчэ дзеці «размалявалі» звычкі — малюнкі, на якіх адлюстраваны добрыя і не вельмі звычкі людзей.