2025: з клопатам пра будучыню
2025 год быў аб’яўлены Годам добраўпарадкавання, а ўся пяцігодка, з 2025 па 2029 – Пяцігодкай якасці. У Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання арганізавана кніжна-ілюстацыйная выстава “2025: з клопатам пра будучыню”. Выстава складаецца з наступных раздзелаў:
🏦 Будуй трывала: архітэктура Беларусі
🌳 Стаўся беражліва: запаведныя мясціны беларусаў
🚍 Вандруй незабыўна: турыстычныя маршруты Беларусі
🎀 Стварай натхнёна: дэкаратыўная творчасць беларусаў
У год добраўпарадкавання плануецца шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на добраўпарадкаванне грамадскіх прастор і стварэнне камфортнага гарадскога асяроддзя, прадугледжаны мерапрыемствы па азеляненні населеных пунктаў, зберажэнне прыроднага багацця, стварэнне экалагічных сцежак, правядзенне рэканструкцыі і стварэнне сквераў, бульвараў, паркаў на тэрыторыі гарадоў. Вялікая роля – экалагічнаму выхаванню. А галоўная мэта – каб наша краіна стала яшчэ больш зялёнай і камфортнай для пражывання.
Добраўпарадкаванне адкрывае шлях да развіцця розных відаў турызму: падзейнага, экалагічнага, прамысловага, медыцынскага і інш. Напрыклад, для аматараў экалагічнага турызму адпачынак у Беларусі – унікальная магчымасць атрымаць асалоду ад прыроды ў экалагічна чыстых, не кранутых урбанізацыяй куткоў. Многія прыродныя аб’екты краіны лічацца эксклюзіўнымі ў Еўропе. Таму добраўпарадкаванне, стварэнне новых экалагічных сцежак – гэта вельмі добра. Добраўпарадкаванне тэрыторыі і інфраструктуры населеных пунктаў – добры бонус у скарбонку падзейнага (событийного) турызма и г.д. А мы прапануем вашай увазе кнігі, якія раскрываюць прыгажосць турыстычных маршрутаў і аб’ектаў Беларусі:
Добраўпарадкаванне = упрыгожванне! Беларускае народнае дэкаратыўна-прыкладное мастацтва багата і разнастайна: мастацкая апрацоўка металу і дрэва, роспіс, вышыўка, ткацтва і карункапляценне, вырабы з саломкі, лазы, лёну, бяросты. Своеасаблівасць прыкладнога мастацтва беларускага народа абумоўлена асаблівасцямі грамадска-палітычнага развіцця і прыроднымі ўмовамі нашай краіны. А яшчэ з’яўляецца неад’емнай часткай дабрабыту. У нашай бібліятэцы вы знойдзеце кнігі пра самыя розныя віды і накірункі творчасці беларусаў.
Запрашаем усіх зацікаўленых !






