Без права на забыццё
Апошнім часам выяўляюцца ўсё новыя і новыя факты генацыду беларускага народа фашыстамі. І разам з гэтым усё больш упэўніваешся, што ў гэтых жудасных дзеях гітлераўцам няма роўных…
…«Адгучала «Чароўная флейта“ — падзьмуў „Цёплы вецер“, адгрымела „Майская навальніца“ — надышло „Свята ўраджаю“, прайшоў споры „Дождж на Сёмуху“ — закружыў „Веснавы карагод“, адбылося нарэшце „Асвячэнне храма“…»
Прыгожыя назвы?
Нават паэтычныя…
Толькі справы брыдкія.
Бо мы пералічылі сем (са ста сарака) карных аперацый, якія правялі акупанты ў Беларусі…
Хатынь…Дальва…Боркі…Ола…
Трасцянец…Азарычы…Чырвоны Бераг…Калдычэва…
Сёння па ўсёй краіне ў межах рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен бачыць кожны беларус» стартаваў паказ кінадылогіі аб генацыдзе беларускага народа. У кінатэатры «Звязда» таксама прайшлі паказы кінастужак «Спаленыя вёскі» і «Лагеры смерці».
Перад пачаткам паказу мы прадэманстравалі гледачам кніжную выставу «Без права на забыццё».
Вайна закранула кожную сям’ю.
Таму гэта так важна — памятаць і шанаваць подзвіг нашага народа для нас і для будучых пакаленняў.
А памяць… яна жывая! Яна жыве ва ўспамінах, ў кнігах, у кінастужках…
Чытайце! Глядзіце! І ПАМЯТАЙЦЕ!






