Сябры! Айда з намі ў падарожжа па кніжнаму сусвету! 😉📚
Дарагія нашы юныя сябры!
Запрашаем вас у бібліятэку за новымі цікавымі кніжкамі!
Знайдзіце час для чытання! Чытайце з задавальненнем! А мы вам у гэтым дапаможам!
Ну што? Пачнем з загадак? Канешне! Бо іх любяць усе!
Паглядзіце, якая цудоўная кніжка з загадкамі! А якія ў ёй ілюстрацыі !!! Ну проста замілаванне! 😍 Раім узяць гэтую кніжку і гарантуем вам, што з ёю вы не засумуеце, а яшчэ і беларускую мову «падцягнеце»! 👍🏻👍🏻👍🏻
А вось гэтая гісторыя — для тых, хто любіць прыгоды! 👇🏻👇🏻👇🏻
Гаввар и Кундос живут в волшебной стране Сидус, где великаны, эльфы и колдуньи соседствуют с обычными людьми. Кундосу нужны деньги для ремонта крыши. Он уверен, что сражение с великаном за мешок золота — лучший выход. Его друг Гаввар считает эту идею безумной, но, как верный товарищ, предлагает свою помощь. Вместе они отправляются в опасное путешествие, встречают новых друзей, раскрывают тайну Голубого кристалла и узнают, что за поисками золота скрывается нечто более ценное…
А гэтая — для ўсіх, хто любіць сваю краіну — Беларусь 👇🏻👇🏻👇🏻
В книге «От василька до зубра» увлекательно и доступно для маленького читателя рассказывается о национальных символах Беларуси — о зубре, аисте, цветках льна, василька, клевера и других, о значении этих символов и об их роли в природе и культуре нашей страны.
А эта книжка — путешествие с Мишкой-олимпишкой! Ты любишь спорт? А, может быть, мечтаешь стать спортсменом??? Тогда эта книга для тебя, дружище! 👇🏻👇🏻👇🏻
Книга в увлекательной форме знакомит читателей с летними видами спорта, включёнными в олимпийскую программу: с историей возникновения, атрибутами, правилами проведения соревнований и интересными фактами, связанными с тем или иным видом спорта. Книга предназначена для широкого круга читателей, особенно она будет интересна тем, кто занимается спортом или очень хочет начать спортивный путь.
А ці знаёмыя вы з Кніжнай феяй? Гэта вядомая аўтарка цікавых кніг для хлопчыкаў і дзяўчынак — Кацярына Хадасевіч-Лісавая! Кожная яе кніга — захапляльная гісторыя, а яшчэ — інтэрактыўныя заданні, квэсты і выпрабаванні!
Персанажы кнігі — не людзі, не жывёлы, не расліны… Гэта казачная гісторыя пра загадкавых істот, якія фарсяць у вытанчаных капелюшах, жывуць у сваім асобным каралеўстве і віруюць у эпіцэнтры прыдворных падзей. Хто ж гэты высакародны, арыстакратычны, шляхетны народ? Завітайце ў таямнічае каралеўства, пазнаёмцеся з яго жыхарамі і даведвайцеся, якія падзеі не на жарт узрушылі іх…
А памятаеце кнігу «Чароўны свет»? Яе любяць і дзеці, і дарослыя — усе, хто цікавіцца беларускай міфалогіяй. Дык вось, у нас з’явілася яшчэ адна цікавостка — кніжка «Русалчына затока»!
Здзейсніць падарожжа ў захапляльны свет беларускай міфалогіі запрашае кніга Ірыны Салата. Кароткія апавяданні пазнаёмяць маленькага чытача з добрымі і суровымі героямі, раскажуць пра стаўленне нашых продкаў да іх, дапамогуць лепш зразумець характар і звычкі. Дадатковая даведачная інфармацыя пра міфічных герояў, якая папярэднічае кожнаму апавяданню, а таксама яркія ілюстрацыі, зробленыя штучным інтэлектам, зробяць працэс чытання яшчэ больш цікавым.
Не будзем тут расказваць пра ўсё 😁! Няхай застанецца інтрыга 😉📚
Хутчэй прыходзьце да нас у Бібліятэку сямейнага чытання!
Усё самае цікавае знойдзеце самі!😉
Наш адрас: вул. Чырвонаармейская, 1 (3-ці паверх)







