Цікавінкі з паштовай скрынкі
Дзяцінства — выдатны перыяд у жыцці чалавека. Зрабіць гэты час яшчэ больш яркім, маляўнічым, запамінальным дапамагаюць не толькі кнігі, але і вашыя добрыя сябры – часопісы і газеты.
Дзіцячыя часопісы з’яўляюцца праваднікамі дзіцяці ў свет чытання, даюць магчымасць праявіць сябе, адчуць сябе дарослым, знайсці сяброў і аднадумцаў. Гэта выдатныя крыніцы творчых ідэй і натхнення.
Скіраванасць тэм часопісных выданняў разнастайная. Для пазакласнага чытання — «Вясёлка», “Бярозка”, пра жывёл — «Вясёлы заапарк», для аматараў падарожжаў — «Свет падарожжаў»; для вольнага часу “Дзяўчынкі”, “Волшебный”, пазнавальныя — «Юны эрудыт».
Гэта карысныя і цікавыя часопісы, у якіх можна знайсці адказы на многія пытанні, якія дапамагаюць у займальнай форме асвоіць навакольны свет, дапамагчы праявіць актыўнасць і дапытлівасць.
У кожным дзіцячым перыядычным выданні ёсць галаваломкі, крыжаванкі, загадкі, віктарыны, настольныя гульні, казкі, вершы…
Засталося толькі знайсці патрэбнае выданне.
Мы ўпэўнены, што ў нашай бібліятэцы кожны зможа знайсці нешта даспадобы.






