Гісторыя горада ў асобах
4 лютага споўнілася 310 гадоў з дня нараджэння ваяводы навагародскага Юзафа Аляксандра Ябланоўскага. Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (1711-1777) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мецэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (1744-1755), ваявода новагародскі (1755—1772), член шматлікіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў. Паходзіў Юзаф Аляксандр з магнацкага роду Ябланоўскіх герба «Прус ІІІ», сын Аляксандра Яна і Тэафіліі з Сяняўскіх. Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў...
