На агеньчык да юбіляра…Штрыхі да партрэта Рыгора Барадуліна
Сёння мы адзначаем 90-гадовы юбілей народнага паэта Рэспублікі Беларусь Рыгора Барадуліна Рыгор Іванавіч Барадулін нарадзіўся 24 лютага 1935 года ў сялянскай сям’і на хутары Верасоўка (цяпер вёска Гарадок) Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1939 годзе хутар быў ліквідаваны, і сям’я паэта пераехала ва Ушачы. Гэты азёрны, песенны край і стаў крыніцай творчасці паэта. Вялікая Айчынная вайна ў лёсе Барадуліна звязана...
