Чытай! Здзіўляйся! Беларуссю натхняйся!
З мэтай папулярызацыі бібліятэкі і сацыяльна-значнай літаратуры пра нашу Радзіму, мы сустрэліся з навучэнцамі Навагрудскага дзяржаўнага каледжа. Сустрэча і выбар тэмы былі прымеркаваны да надыходзячага Міжнароднага дня турызму, які адзначаецца 27 верасня. Пачалі мы размову з таго, што кожны чалавек унікальны і валодае толькі яму ўласцівымі якасцямі. Але хоць усе мы розныя, шмат што нас аб’ядноўвае. І ў першую чаргу...
