Матуліна хата традыцыямі багата
Абрады і традыцыі, якія выдатна захаваліся на беларускай зямлі, характарызуюць народ, які тут жыве. Непаўторная і каларытная беларуская культура займае сваё асаблівае месца сярод іншых усходнееўрапейскіх культур. Падчас восеньскіх вакацый нашу бібліятэку наведалі навучэнцы СШ №4. Іх чакала захапляльнае падарожжа ў свет народнай культуры і творчасці беларусаў, падчас якога дзеці даведаліся, што беларуская культура сваімі каранямі адыходзіць далёка ў мінулае. Гаспадыня беларускай хаты сустракала гасцей хлебам-соллю, што ім вельмі спадабалася. Потым яна распавяла...
