Повязь часоў: літаратурнае этна-падарожжа

Сёння ў нашу бібліятэку завіталі нашы маленькія чытачы з дзіцячага садка №6. І чакала іх тут цікавае літаратурнае этна-падарожжа!

Сустракала гасцей духмяным хлебам-соллю гаспадыня бібліятэкі, а кот-баюн ў саламяным капялюшы адразу ж пачаў забаўляць дзяцей загадкамі:)

Потым хлопчыкі і дзяўчынкі пазнаёміліся з кніжнай і этнаграфічнай выставамі, праслухалі расповед пра жыццё-быццё нашых продкаў, пазнаёміліся з прыладамі быту і традыцыямі беларускага народа.

А затым з задавальненнем паўдзельнічалі ў конкурсах і заданнях: малявалі фартушкі, адшуквалі ў кнігах беларускія народныя прадметы, якія паказвала гаспадыня, гулялі у фанты, уважліва слухалі цікавыя казкі:)і нават спявалі і танцавалі пад беларускую песеньку «Саўка ды Грышка»:)

А яшчэ маленькія чытачы навучыліся рабіць лялечак-абярэжак з нітак і нават атрымалі іх у падарунак:)

Ну і якія ж госці без прысмакаў:)  Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі салодкі пачастунак: духмяную плецянку, пячэнькі і цукеркі:)

Усім было вельмі цікава і весела! 🙂 Дзеці з задавальненнем будуць чакаць наступнай сустрэчы:) І мы — таксама!

ДА НОВЫХ СУСТРЭЧ!!!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

1 Response

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.