Новинки книжной полки

Дарагія сябры! Запрашаем вас у бібліятэку, каб пазнаёміць з новымі кнігамі! Самыя цікавыя творы айчынных і замежных аўтараў чакаюць вас на Чырвонаармейскай, 1 (3-ці паверх)

Хадасевіч-Лісавая, К. Сакрэты аднаго каралеўства : казка: для дзяцей мал. і сярэд. шк. узросту / Кацярына Хадасевіч-Лісавая. — Мінск : Звязда, 2022. — 56 с.: іл.

Персанажы кнігі — не людзі, не жывёлы, не расліны… Гэта казачная гісторыя пра загадкавых істот, якія фарсяць у выкшталцоных капелюшах, жывуць у сваім асобным каралеўстве і віруюць у эпіцэнтры прыдворных падзей. Хто ж гэты высакародны, арастакратычны, шляхетны народ? Завітайце ў таямнічае каралеўства, пазнаёмцеся з яго жыхарамі і даведайцеся, якія падзеі не на жарт узрушылі дзяржаву…

 

Ждан, А. Прынцэса: маленькая аповесць з прызнаннем і загадкай: [для сярэдняга школьнага ўзросту] / Алег Ждан. — Минск: Звязда, 2022. — 80с. : ил.

«У суботу вечарам Мішка Сідарчук на асфальце перад домам Алёнкі намаляваў крывавае сэрца і напісаў: «Тибе моя принцэса». Сэрца — гэта ўсім зразумела — каханне. І падпісаўся — Пельмень.»….. З такой інтрыгі пачынаецца аповесць для падлеткаў Алега Ждана, прызнанага майстра ппозы, лаўрэата Нацыянальнай літаратурнай прэміі.

 

 

Стэльмах, А.А. Супоўніца Міла : казка : для дзяцей мал. і сярэд.шк.узросту / Алена Стэльмах; маст. Кацярына Першына. — Мінск: Звязда, 2022. — 64с.

«Супоўніца Міла» – добрая, сардэчная казка пра непрыкметныя на першы погляд рэчы, якіх багата вакол нас. Многія з іх з цягам часу становяцца для чалавека найвялікшайкаштоўнасцю. Пацвярджэннем таму гісторыя чароўнай супоўніцы Мілы, мара якой – хутчэй з паліцы крамы трапіць на стол, каб яднаць вакол сябе ўсю сям’ю. У кнізе шмат пазнавальнага пра гісторыю ганчарнай справы – спрадвечны занятак беларусаў. Ім захоплены не толькі Майстар Марцін, яго юныя сябры, але і дасціпны кот Апалон.

 

 

Мельников,А.Л. Фотографические приключения Тимофея Пленкина : повесть: для детей сред. шк. возраста / Анатолий Мельников; худож. Оксана Красницкая. — Минск: Звязда, 2022. — 312с.: ил.

Это история обычного мальчика — школьника Тимофея Плёнкина, который однажды взял в руки старый отцовский фотоаппарат и неожиданно взглянул на всё, что его окружает совсем по-новому. Вместе с Тимофеем юному читателю предстоит пережить множество весёлых приключений и, конечно же, открыть для себя неизведанный и такой интересный мир фотоискусства, где с помощью телефона, цифрового фотоаппарата и компьютера можно творить любые чудеса.

 

Багдановіч, Л.У. Скарбы зямлі беларускай : казкі : для дзяцей сярэд і ст. шк. узросту / Лёля Багдановіч ; маст.Святлана Стахоўская . — Мінск : Звязда, 2021 . — 40с. : іл.

У зборнік уключаны казкі, заснаваныя на беларускіх легендах і паданнях і прысвечаныя вобразам, якія сталі сімваламі нашай Айчыны. Бусел, хлеб, валошкі, возера Нарач, Белавежская пушча, лён — вось няпоўны спіс тэм, якія натхнілі аўтара на стварэнне кнігі, што ў займальнай форме распавядае падлеткам пра нашу культуру і міфалогію, дапамагае спасцігнуць асновы нацыянальнай ментальнасці.