6 верасня — Дзень беларускага пісьменства
Традыцыйна ў першую нядзелю верасня ў нашай краіне адзначаецца Дзень беларускага пісьменства. У гэты дзень аддаюць даніну павагі роднай мове, гістарычнай і культурнай спадчыне Рэспублікі Беларусь. Свята беларускага пісьменства дазваляе дакрануцца да гісторыі нашай краіны, павысіць свае веды, даведацца пра беларускія кнігі і іх аўтараў.
Кніжная выстава, якая дзейнічае ў нашай бібліятэцы запрашае ў гістарычнае падарожжа па старонках беларускага пісьменства, адкрывае таямніцы кнігадрукавання і расказвае пра выдатных асветнікаў беларускай зямлі.