Галоўны закон для ўсіх

15 сакавіка ў нашай краіне адзначаецца адно з галоўных дзяржаўных святаў — Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Сёлета спаўняецца 30 гадоў Асноўнаму Закону краіны, які мае вышэйшую юрыдычную сілу і замацоўвае асноўныя прынцыпы і нормы прававога рэгулявання найважнейшых грамадскіх адносін.

Канстытуцыя Беларусі прынята 15 сакавіка 1994 года Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь і з’яўляецца першай у гісторыі суверэннай Рэспублікі і пятай па ліку Канстытуцыяй Беларусі (пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 года).

Згодна з Канстытуцыяй адзінай крыніцай дзяржаўнай улады і носьбітам суверэнітэту ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца народ. Рэалізуючы сваё права на непасрэдны ўдзел у кіраванні справамі грамадства і дзяржавы, грамадзяне па найважнейшых праблемах дзяржаўнага і грамадскага жыцця вызначылі будучыню нашай дзяржавы на рэспубліканскіх рэферэндумах, рашэнні якіх знайшлі сваё адлюстраванне ў зменах і дапаўненнях дзеючай Канстытуцыі (рэферэндумы 1996, 2004 і 2022 гг.).

Канстытуцыя, увасобіўшы ў сабе гістарычны вопыт станаўлення беларускай дзяржаўнасці, грунтуецца на неад’емным суверэнным праве беларускага народа самастойна вызначаць свой лёс і быць паўнапраўным суб’ектам сусветнай супольнасці.

Канстытуцыя гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоды і правы, неабходныя для стваральнай працы, годнага жыцця і гарманічнага ўсебаковага развіцця асобы. Задача кожнага з нас-выконваць канстытуцыйныя абавязкі, падтрымліваць і захоўваць каштоўнасці, якія ўстаноўлены Асноўным законам краіны.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.