Акцыя “ Чытаем разам Леаніда Дайнеку”

28 студзеня ў Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання прайшла акцыя “ Чытаем разам Леаніда Дайнеку”, прысвечаная яго 80- годдзю.
Удзельнікамі мерапрыемства сталі вучні 7 класа СШ №4 і былы журналіст газеты “Новае жыццё” Вольга Паўлаўна Навагран, а таксама  іншыя наведвальнікі нашай бібліятэкі. Яны разам чыталі лепшыя вершы аўтара з кнігі “Сняжынкі над агнём” — «Навагрудак», “Беларусі”, “Буслы дваццаць першага веку”, “Рыжавалосая дзяўчынка”, “А першы снег – раптоўны, як каханне…”.

Падчас мерапрыемства прысутныя праглядзелі відэапрэзентацыю, падрыхтаваную работнікамі бібліятэкі аб  жыццёвым і творчым шляху Леаніда Дайнекі.

 

На кніжнай выставе «Галасы стагоддзяў» былі прадстаўлены  творы пісьменніка, які быў не толькі паэтам, але і таленавітым літаратуразнаўцам і гісторыкам.  Любоў да Радзімы, памяць продкаў, складаны свет душы —   асноўны матыў творчасці паэта.

     

 
 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.