Акцыя «Чытаем разам». Малой радзіме прысвячаецца
Сёння ў нашай бібліятэцы прайшло чарговае мерапрыемства ў рамках акцыі «Чытаем разам». Чытачам было прапанавана пачытаць разам мастацкую літаратуру пра малую радзіму. Падчас мерапрыемства адбылося знаёмства з творамі мясцовага пісьменніка Міхася Зізюка.
Тэма малой Радзімы, вяртання да вытокаў – адна з найважнейшых у творчасці Міхася Зізюка. Для прачытання ўслых была прапанавана аповесць «Таямніца гары Міндоўга».
Чытачы пазнаёміліся з галоўнымі героямі твора – неразлучнымі сябрамі Ігнатам, Стасем, Мікітай і Юляй, якія разам з настаўнікам выпраўляюцца ў цікавае падарожжа па знакамітых мясцінах Навагрудчыны, спрабуюць разгадаць сакрэт гары Міндоўга.
Дарэчы, удзельнікаў акцыі таксама смела можна назваць неразлучнымі сябрамі — заўсёды разам: і ў школе, і ў бібліятэцы! А можа Міхась Зізюк пісаў пра іх???😃👍
Падзеі кнігі, якую мы прапанавалі прачытаць тым, хто яшчэ з ёй не знаёмы, пераносяцца ў ХVIІ стагоддзе, у той час, калі ішла вайна, калі было самае першае вялікае разбурэнне Навагрудскага замка. У новай аповесці на прыкладзе ўсяго толькі аднаго нашага Навагрудскага раёна можна ўбачыць, колькі было ў нас знакавых аб’ектаў. І хоць не ўсе яны захавалася да нашых часоў, мы павінны ганарыцца нашай багатай культурнай і гістарычнай спадчынай.