Беларусь — гэта МЫ!

Патрыятычная гадзіна, якая адбылася сёння, 17 верасня, ў нашай бібліятэцы, была прысвечана Дню народнага адзінства. Да нас завіталі наведвальнікі гуртка «Народная кераміка», што працуе ў раённым цэнтры дадатковай адукацыі «ДАР».

Удзельнікі мерапрыемства пазнаёміліся з кніжнай выставай «Адзіная і непаўторная зямля пад белымі крыламі», пачулі гісторыю свята. Мы гутарылі пра тое, што галоўнае багацце краіны — яе жыхары. Менавіта беларускі народ — стваральнік усіх культурных, духоўных, гістарычных і матэрыяльных багаццяў нашай краіны. Слаўныя імёны вялікіх сыноў Беларусі, якія жылі і тварылі на працягу ўсіх стагоддзяў існавання краіны, павінны служыць прыкладам для нас, і асабліва для падрастаючага пакалення. Дзеці выказалі сваю думку пра тое, што для кожнага азначае адзінства, які сэнс укладзены ў гэта слова. Яны дружна склалі пазлы «Мая Беларусь», «Прырода маёй краіны» і «Сімвалы Беларусі». А потым з прапанаваных пялёсткаў выбралі тыя, з якіх стварылі Кветку адзінства.

Дзеці працавалі дружна, дапамагалі адзін аднаму, таму ўсё ў іх атрымалася выдатна. Дарэчы, гэта і ёсць праяўленае АДЗІНСТВА!

Са святам, сябры! Жадаем вам заўсёды дапамагаць адзін аднаму, старанна вучыцца, дружна працаваць, шанаваць памяць продкаў і ўмець пазбягаць канфліктаў і непаразуменняў.  Хай гэты дзень паслужыць усведамленню таго, што Беларусь – наша агульная Радзіма і яе будучыня залежыць ад кожнага з нас! Жадаем усім міру, здароўя, шчасця і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні!

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.