Беларусь — гэта мы з табою

Сёння, 1 верасня, да нас ў бібліятэку на свой першы ў гэтым годзе патрыятычны ўрок прыйшлі вучні 6 класа СШ№3.

Мерапрыемства «Беларусь — гэта мы з табою» прайшло ў фармаце дыялога, падчас якога кожны жадаючы выказаў сваю думку пра тое, што для нас значыць мір і стваральнасць. Школьнікі яшчэ раз пачулі аб тым, колькі выпрабаванняў выпала на долю нашай краіны на шляху да міру, пазнаёміліся з новымі кнігамі па гэтай тэме. Успомнілі імёны піянераў-герояў, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

А яшчэ нашы юныя чытачы даведаліся шмат цікавых, яшчэ дагэтуль ім невядомых, фактаў пра Беларусь, паўдзельнічалі ў гучных чытаннях вершаў пра нашу Радзіму, а таксама ўзгадалі сімвалы, з якімі асацыіруецца наша краіна ў свеце.

Мы павіншавалі школьнікаў з Днём ведаў і пажадалі нашым юным сябрам быць сумленнымі, дабразычлівымі, талерантнымі, памяркоўнымі, адукаванымі, міралюбівымі, шчырымі… дарэчы, як сапраўдныя БЕЛАРУСЫ.

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.