Беларусь і Расія: нас кніга яднае

Сёння, 2 красавіка адзначаюцца Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі.

2 красавіка 1996 г. прэзідэнты дзвюх дзяржаў падпісалі Дагавор аб утварэнні супольнасці Беларусі і Расіі, згодна з якім бакі на добраахвотнай аснове вырашылі ўтварыць глыбока інтэграваную палітычную і эканамічную супольнасць Беларусі і Расіі ў мэтах аб’яднання матэрыяльнага і інтэлектуальнага патэнцыялаў сваіх дзяржаў.

Саюзная дзяржава грунтуецца на прынцыпах суверэннай роўнасці дзяржаў-удзельніц (Беларусі і Расіі), добраахвотнасці, добрасумленнага выканання імі ўзаемных абавязацельстваў.

Грамадзяне Беларусі і Расіі з’яўляюцца адначасова грамадзянамі Саюзнай дзяржавы.

Яны карыстаюцца роўнымі правамі і нясуць роўныя абавязкі на тэрыторыі іншай дзяржавы-ўдзельніцы, калі іншае не прадугледжана заканадаўчымі актамі дзяржаў-удзельніц, дамовамі паміж імі.

Беларусь і Расія эфектыўна развіваюць супрацоўніцтва ў такіх сферах як энергетыка, транспарт, прамысловая кааперацыя, а таксама каардынуюць свае дзеянні на міжнароднай арэне ў адпаведнасці з праграмай узгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі, якая прымаецца кожныя два гады.

Актыўна развіваецца двухбаковае супрацоўніцтва ў галіне культуры. Адным з найбольш буйных і вядомых сумесных праектаў з’яўляецца штогадовы фестываль «Славянскі базар у Віцебску». Рэгулярна на ўзаемнай аснове праводзяцца міжнародныя фестывалі мастацтваў, мастацкія выставы, кіна — і тэатральныя фестывалі.

Рэалізуюцца сумесныя праграмы, якія ахопліваюць навуковую і навукова-тэхнічную сферы, прамысловасць, будаўніцтва, інавацыі і новыя тэхналогіі, космас, ІТ-тэхналогіі і інш.

Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі не проста знамянальная дата ў новай гісторыі нашых краін, гэта пацверджанне духоўнай і культурнай блізкасці двух братэрскіх народаў, цеснага палітычнага і эканамічнага партнёрства.

Да свята ў нашай бібліятэцы падрыхтаваны літаратурны альянс «Беларусь і Расія: нас кніга яднае»

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.