Беларусь — наша слава, надзея і гонар!

3 ліпеня ўся краіна адзначыла Дзень незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

Гэтая дата ўвайшла ў гісторыю нашай краіны як старонка гераічнай доблесці беларускага народа. У гэты дзень у 1944 годзе Мінск быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Таму Дзень Незалежнасці сёння – гэта, перш за ўсё, дзень памяці ўсіх тых, хто на палях бітваў і ў тыле цаной асабістага жыцця змагаўся за свабоду і незалежнасць нашай Радзімы. Тых, хто ў пасляваенны час уздымаў нашу дзяржаву з руін, будаваў заводы і фабрыкі, дамы, дзіцячыя сады і школы. У цяперашні час гэты дзень аб’ядноўвае ўсіх, хто памятае гісторыю сваёй краіны, хто сваёй працай і талентам робіць штодзённы ўклад у росквіт роднай зямлі.

У гонар гэтых падзей 3 лiпеня ў Навагрудку прайшлі  масавыя ўрачыстасці і гулянні, ў якіх прыняла ўдзел і наша бібліятэка. Гасцям нашай пляцоўкі мы прапанавалі кніжную выставу, падрыхтаваную да свята, а таксама розныя настольныя гульні, якія дазволілі даведацца пра нашу прыгожую краіну яшчэ больш цікавага.

 

Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – гэта ўвасабленне повязі пакаленняў і іх плённай працы,

сімвал міру, росквіту і дабрабыту на нашай зямлі. Са святам, землякі!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.