Беларусь. Радзіма. Адзінства.

17 верасня Рэспубліка Беларусь адзначае дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства, якое ўвасабляе традыцыі патрыятызму, згуртаванасці і яднання вакол агульных мэт, якімі па праве ганарыцца наш народ.

Значнасць гэтага свята для беларускага народа складана пераацаніць, бо дзякуючы ўз’яднанню ў 1939 годзе Заходняй і Усходняй Беларусі наша краіна ў тэрытарыяльным плане набыла цэласнасць, а людзі — пачуццё нацыянальнага адзінства.

Беларусы выбралі стратэгічны курс на развіццё моцнай, суверэннай і квітнеючай краіны. Толькі кансалідацыя беларускага грамадства, аб’яднанне нашага народа на аснове ідэй суверэнітэту і незалежнасці дазваляе вытрымаць Беларусі любыя выклікі сучаснасці.

Мы, беларусы, – мірныя людзі, нам уласцівыя адкрытасць і добразычлівасць, талерантнасць і спагадлівасць, вернасць і высакароднасць, клопат і ўвага. Мы трапятліва ставімся да сваёй гісторыі і ганарымся ёю, шануем спадчыну продкаў.

Радзіма ў нас адна, лёс краіны агульны і мара кожнага з нас — жыць у мірнай і квітнеючай Беларусі.Толькі аб’яднаўшы намаганні і згуртаваўшыся, мы зберажом мір і дабрабыт на нашай зямлі, суверэнітэт і незалежнасць Рэспублікі Беларусь.

У бібліятэцы сямейнага чытання арганізавана кніжная выстаўка Беларусь. Радзіма. Адзінства.

Прадстаўленыя на выстаўцы выданні знаёмяць з гісторыяй Беларусі, яе асноўнымі сімваламі, славутасцямі, святамі і традыцыямі беларускага народа. Гэтыя кнігі спрыяюць фарміраванню культурнай і гістарычнай памяці.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.