Беларусь у сімвалах
Сёння ў кінатэатры «Звязда» адбыўся прэм’ерны паказ дакументальнага фільма «Абіцель святой Еўфрасінні» і анімацыйнага фільма «Дзяржаўныя сімвалы Рэспублікі Беларусь». З гэтай нагоды Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання прадставіла гледачам кніжную выстаўку, якая складалася з двух частак . Першая — «Сімвалы Беларусі» змяшчала багата ілюстраваныя выданні, якія расказалі наведвальнікам пра дзяржаўныя сімвалы нашай краіны і пра тыя неад’емныя рысы, з’явы і аб’екты, дзякуючы якім нашу краіну Беларусь ведаюць і цэняць у свеце. Другая частка «Еўфрасіння Полацкая — нябесная заступніца Беларусі» была прысвечана беларускай асветніцы Еўфрасінні Полацкай. Кнігі, прадстаўленыя на выставе, расказалі пра жыццё асветніцы, яе слаўных продкаў — полацкіх князёў, пра дабрачынныя справы, святыні і рэліквіі, якія засталіся нам у спадчыну ад прападобнай Еўфрасінні.