Беларускія брэнды — флагманы прамысловасці

2024 год у Беларусі абвешчаны Годам якасці.

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ № 375 “Аб аб’яўленні 2024 года Годам якасці”.

Гэта рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння якасці жыцця беларускага народа, забеспячэння канкурэнтаздольнасці нацыянальнай эканомікі на сусветнай арэне, стымулявання ініцыятывы, фарміравання ў грамадстве адказнасці за вынікі сваёй працы і пачуцця прыналежнасці да будучыні краіны.

Год якасці ставіць перад беларусамі найважнейшыя задачы, якія садзейнічаюць павышэнню якасці жыцця нашага народа.

Навагрудская бібліятэка сямейнага чытання запрасіла сваіх чытачоў на бібліа-прэзентацыю “Беларускія брэнды – флагманы прамысловасці”, прысвечаную Году якасці. Дэвіз 2024 года: «Якасць ва ўсім — залог працвітання Беларусі». Якасць — гэта брэнд нашай краіны. «Зроблена ў Беларусі» — марка, якая прызнана на рынках многіх краін.

Брэнды нацыянальнай эканомікі Беларусі, без перабольшання, вядомы ва ўсім свеце. Якасць і інавацыі — візітная картка нашых прадпрыемстваў. Бо спецыялісты найвышэйшага ўзроўню не перастаюць здзіўляць свет сваімі распрацоўкамі. Менавіта ў Беларусі выпусцілі самы вялікі ў свеце кар’ерны самазвал «БелАЗ 75710», перадавы сельскагаспадарчы камбайн «Палессе GS12», створаны яшчэ нашымі дзядамі адзін з самых папулярных і прадаваемых трактароў «Беларус-82.1». Будаўніцтва БелАЭС стала стымулам развіцця электратранспарту.

Да мерапрыемства была падрыхтавана​​ выстаўка кніг  “Год са знакам якасці”, прысвечаная дасягненням і перспектывам развіцця Беларусі ў розных сферах.

 

Выстаўка складаецца з раздзелаў, кожны з якіх расказвае аб тым, як наша краіна імкнецца да якасці ў грамадстве, эканоміцы і турызме. На выстаўцы прадстаўлена літаратура аб ролі якасці ў жыцці дзяржавы, бо слоган «Зроблена ў Беларусі» — лепшая рэклама нашых тавараў. Аб інавацыйных распрацоўках нашых прадпрыемстваў, аб тым, як Беларусь стварае і развівае свае брэнды ў розных галінах эканомікі, забяспечваючы іх высокую якасць і канкурэнтаздольнасць на сусветным рынку.

У раздзеле «Пазнаем Беларусь разам» можна даведацца пра тое, як  Беларусь развівае свой турызм, прапануючы разнастайныя і якасныя паслугі для адпачынку і падарожжаў па краіне. Тут прадстаўлена літаратура, якая расказвае аб прывабнасці і ўнікальнасці  беларускіх турыстычных маршрутаў.

На выстаўцы дэманструюцца таксама кнігі аб культурна-гістарычнай спадчыне, помніках культавай архітэктуры, фотаальбомы, якія раскрываюць багатае культурнае жыццё і прывабны імідж нашай краіны.

Выстаўка будзе экспанавацца на працягу года, папаўняючыся новымі выданнямі.

Запрашаем паглядзець!

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.