Чарнобыль: злая зорка☢☢☢

У сучаснай гісторыі шмат «чорных» дат. Адна з іх — 26 красавіка 1986 года. У гэты дзень горад Чарнобыль стаў вядомы ўсяму свету: «мірны атам» вырваўся з-пад кантролю чалавека і з памочніка ў адно імгненне пераўтварыўся ў ворага.  Прайшло ўжо 38 гадоў з дня самай буйной катастрофы ў гісторыі атамнай энергетыкі — выбуху на Чарнобыльскай АЭС.

Чарнобыльская атамная электрастанцыя (ЧАЭС) размешчана на тэрыторыі Украіны, У 18 км ад горада Чарнобыль, у 150 км ад Кіева і ў 16 км ад мяжы Беларусі. У 80-я гады XX стагоддзя гэта была самая магутная ў СССР атамная электрастанцыя.

У выніку аварыі ў атмасферу быў выкінуты практычна ўвесь спектр радыенуклідаў, якія назапасіліся ў рэактары да моманту выбуху, у тым ліку ёду-131 (перыяд паўраспаду 8 дзён), цэзія-134 (перыяд паўраспаду 2 гады), цэзія-137 (перыяд паўраспаду 30 гадоў), стронцыя-90 (перыяд паўраспаду 28-29 гадоў). У першыя тыдні пасля аварыі асаблівую небяспеку для людзей уяўляў радыеактыўны ёд, ізатопы якога, паступіўшы ў арганізм, канцэнтруюцца ў шчытападобнай залозе і выклікаюць яе апраменьванне.

Аналіз радыеактыўнага забруджвання тэрыторыі Еўропы цэзіем-137 паказвае, што каля 35% чарнобыльскіх выпадзенняў радыёцэзія на еўрапейскім кантыненце знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, таму наступствы Чарнобыля для Беларусі вызначаны як нацыянальнае экалагічнае бедства.

Чарнобыльская катастрофа закранула значную частку Беларусі. У зоне забруджвання апынулася 3678 населеных пунктаў, у якіх пражывалі 2,2 млн чалавек; 479 населеных пунктаў спынілі існаванне.

 

Сёння мы ўспамінаем пра мільёны людзей, чые рэкі, азёры, палі і сады засыпала ў красавіку 1986 года радыеактыўным пылам і попелам ад палаючага вогнішча на чацвёртым блоку Чарнобыльскай АЭС. Мы ўспамінаем і пра герояў бітвы з той катастрофай — пажарных, вайскоўцаў і рэзервістаў, акадэмікаў і радавых спецыялістаў, інжынераў, шахцёраў, хімікаў і дазіметрыстаў, біёлагаў і лекараў — пра ўсіх, хто ліквідаваў наступствы выбуху і радыеактыўнага забруджвання. Злая зорка страшнай трагедыі напамінае аб сабе усе гэтыя гады…

За пасляаварыйны перыяд плошча радыеактыўнага забруджвання па цэзію — 137 з прычыны яго распаду паменшылася амаль у два разы.  Па стане на 2024 год у зонах радыеактыўнага забруджвання размешчана больш за 2 тысячы населеных пунктаў, у якіх пражывае каля 930 тысяч чалавек, 185 тысяч з якіх — дзеці. Тэрыторыі размешчаны ў Гомельскай, Магілёўскай, Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцях. Маніторынг вядзецца ў рамках рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы па пераадоленні наступстваў катастрофы на ЧАЭС на 2021-25 гады. Гэта ўжо шостая праграма, яна накіравана на далейшае развіццё пацярпелых тэрыторый, вырашэнне пытанняў у сацыяльнай сферы і задач у галіне забеспячэння радыяцыйнай бяспекі.

Акрамя таго, у Рэспубліцы Беларусь створана і функцыянуе сістэма радыяцыйнага маніторынгу, якая ўвайшла ў нацыянальную сістэму маніторынгу навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. У яе склад уваходзіць шырокая сетка пунктаў назіранняў і акрэдытаваных лабараторый. Асноўныя аб’екты маніторынгу-атмасфернае паветра, глеба, паверхневыя і падземныя воды.

 

 

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.