Заўжды ганарыцца сваёю зямлёю!
Навагрудак…Край замкаў, рыцараў і паэтаў! А яшчэ, без перабольшвання, горад-музей, дзе гісторыя крочыць разам з сучаснасцю, дзе на кожным кроку — помнікі гісторыі і культуры, дзе столькі цікавага і сапраўды каштоўнага, што нам, жыхарам Навагрудчыны, трэба ганарыцца, што мы жывём на гэтай унікальнай зямлі.
Сёння, пад лейтматывам «Заўжды ганарыцца сваёю зямлёю!» ў бібліятэцы сямейнага чытання адбылася вельмі цікавая і пазнавальная краязнаўчая вандроўка. Яе ўдзельнікамі сталі вучні 3 класа СШ№4 імя П.А.Мазуры.
Нашы юныя чытачы і, па сумяшчальніцтву, даследчыкі падчас падарожжа наведалі самыя розныя станцыі, дзе з цікавасцю выконвалі розныя заданні. Напрыклад, «збудавалі» Навагрудскі замак, пакуль мы расказвалі пра яго гісторыю. Затым адказалі на пытанні пазнавальнай віктарыны, пагулялі у гульню «Што лішняе?», разгадалі сакрэты кубка Ядзвігі, навагрудскай выцінанкі-выбіванкі і жанравых скульптур Навагрудчыны. Завочна пабывалі ў Музеі яўрэйскага супраціўлення. Вельмі займальнай атрымалася і гульня «Замочная свідравіна». Кожны з дзяцей меў магчымасць сёння прыняць самы актыўны ўдзел у вандроўцы. Школьнікі даведаліся шмат таго, пра што дагэтуль не ведалі. Дзеці засталіся вельмі задаволенымі! 











