Гэта наша з табою гісторыя, альбо Фантазёры ў музеі «Страчаная спадчына»

Сёння адбылася чарговая сустрэча ўдзельнікаў клуба «ФАНТАЗЁРЫ«.  І яна мела вельмі цікавы і пазнавальна-эстэтычны характар — мы адправіліся ў краязнаўчую вандроўку, а дакладней — у міні-музей міні-макетаў «Страчаная спадчына», які знаходзіцца ў раённай бібліятэцы па вуліцы 1 Мая, 1.

Падчас экскурсіі ўдзельнікі клуба атрымалі новыя веды пра Навагрудак пачатку ХХ стагоддзя. Гісторыю горада той пары даходліва і цікава расказала бібліятэкар-метадыст Малюжэнец Фаіна Аляксандраўна, маляўніча апісала лёс асобных архітэктурных аб’ектаў, расказала пра цікавыя дэталі з жыцця Навагрудка. Падчас краязнаўчай вандроўкі дзеці даведаліся, што у нашым горадзе ў розныя часы жылі прадстаўнікі розных нацыянальнасцей і  рэлігійных канфесій, aле самае галоўнае, што жылі яны дружна, заўжды дапамагалі адзін аднаму.

Удзельнікі клуба пазнаёміліся з макетам «Кукушкі», якая некалі перавозіла пасажыраў па вузкакалейнай чыгунцы «Наваельня -Любча», прагуляліся па плошчы Навагрудка пачатку мінулага стагоддзя, па Рынкавай плошчы, даведаліся, дзе былі банкі, аптэкі, гасцініцы, гандлёвыя галерэі, крамы, яўрэйскі раён Рацэло. Шмат цікавых гісторый пра дзяцей таго часу, іх заняткі і свавольствы пачулі нашы фантазёры у музеі.

А затым дзеці наведалі рэтра-фотаатэлье, якое працуе пры музеі.  Удзельнікі клуба мелі магчымасць адчуць сябе ў вобразе гараджан тых часоў, тым больш, што для гэтага там ёсць усё — прыгожыя ўбранні, капелюшы, бярэткі і вуалеткі, парасоны, вееры, пацеркі і акуляры, чамаданы, сумачкі і рэдыкюлі і яшчэ шмат-шмат розных аксэсуараў.👗👜👞🎩👑💼🎀

 

 

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.