Хай гучыць беларускае слова!

Сёння Міжнародны дзень роднай мовы мы адзначылі разам з нашымі маленькімі сябрамі — выхаванцамі старэйшай беларускамоўнай групы  дзіцячага садка №6.

  Дзеці вельмі абрадаваліся цікавым кніжкам, вясёлым і пазнавальным часопісам на беларускай мове.

Яны з задавальненнем адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў гульнях: «Жывы ці не жывы «, «Можна есці ці не», «Скажы наадварот» і інш. Вядома, усе заданні дзеці выконвалі на беларускай мове. І, трэба адзначыць, амаль не памыляліся 🙂

А за свае старанні атрымалі ў падарунак кніжныя закладкі, падрыхтаваныя бібліятэкарамі.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.