Халакост — попел вайны

27 студзеня – Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

Халакост — вялікая трагедыя яўрэйскага  народа, самае жудаснае ў гісторыі злачынства супраць чалавецтва. На працягу 12 гадоў нацысты Германіі і іх саюзнікі з розных краін спрабавалі цалкам вынішчыць цэлую нацыю — яўрэяў.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту 27 студзеня адзначаюць у гонар вызвалення ў гэты дзень у 1945 годзе вязняў польскага канцэнтрацыйнага лагера Асвенцым, дзе падчас Другой сусветнай вайны былі знішчаны больш за 1,3 млн. чалавек.

Ахвярамі Халакосту сталі каля 6 млн. яўрэяў. Толькі на тэрыторыі Беларусі былі знішчаныя звыш 800 тыс. яўрэяў. У лагерах смерці загінулі мільёны савецкіх ваеннапалонных і мірных грамадзян, прадстаўнікоў еўрапейскіх народаў.

Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту закліканы нагадаць аб нязменнай прыхільнасці барацьбе з антысемітызмам, расізмам і іншымі формамі нецярпімасці, якія могуць прывесці да мэтанакіраваных актаў гвалту ў дачыненні да цэлых груп людзей. Генеральны сакратар ААН назваў гэтую дату «важным напамінам аб  ўроках халакосту, якія маюць ўсеагульнае значэнне як беспрэцэдэнтная праява зла, якое нельга проста пакінуць у мінулым і аддаць забыццю».

Да гэтай даты ў Навагрудскай бібліятэцы сямейнага чытання арганізавана тэматычная кніжная экспазіцыя. Усе жадаючыя могуць азнаёміцца ​​з навукова-папулярнымі і публіцыстычнымі выданнямі, дакументальнымі крыніцамі, публікацыямі ў перыядычным друку, успамінамі былых вязняў лагераў смерці.

Колькі б гадоў ні мінула з моманту гэтай трагедыі, памяць аб ёй ніколі не павінна згаснуць. Асабліва ў сэрцах маладых пакаленняў, якія не ведалі вайны.

Поделиться ссылкой:

Администратор

Поделиться

Добавить комментарий

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.